— Відаць, я з лёдам разам пайду, —
Адчула мама адлегу.
I праганяла песняй бяду,
I сум, як малога, пялегавала.
Яшчэ далёка было да дня,
I лёду было багата.
I песня была
Пра зару й каня,
Пра свата была,
Пра свята.
Завея згубіла ў полі ймя,
Падкова здрадзіла полазу.
...Гарыць зара без полымя,
I плача конь без голасу...