“Девчонка” і кабель

Пра тое, што дзядзька Рыгор заўсёды меў востры язык, ведаюць многія. Неаднаразова пад ягоны хлёсткі радок траплялі і калегі-літаратары — экспромты, пародыі і эпіграмы проста сыпаліся з Барадуліна.

— Аднойчы давялося яму выязджаць на адно мерапрыемстве ў складзе вялікай літаратурнай брыгады, — успамінае Генадзь Бураўкін. — Сярод паэтаў там быў і вядомы Леў Ашанін, чыя песня “А у нас во дворе есть девчонка одна” гучала ўсюды. А Барадулін заўсёды з’яўляўся душою кампаніі. І падчас аднаго такога застолля, разышоўшыся не на жарт, Рыгор выдаў бліскучую і крыху злосную пародыю:

А у нас во дворе

Есть кобель в конуре,

Всех иных кобелей

Он милей и белей.

Невядома, ці пакрыўдзіўся сам Ашанін, але ўся літаратурная кампанія з задавальненнем падхапіла гэтую пародыю, і потым да канца паездкі гэтая песня гучала толькі ў такім выглядзе.