Аналіз верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”

Тры асноўныя тэматычныя кіты творчасці Барадуліна – тэма маці, тэма Радзімы і тэма роднай мовы. І ўсе яны “пасяліліся” ў “акіяне” верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”, і кожны па-свойму дапаўняе другога. Гэты твор, на мой погляд, з’яўляецца своеасаблівым працягам купалаўскага верша “Спадчына”. Шляхам асэнсавання, лірычны герой твора прыходзіць да таго, што яму і яго сучаснікам у спадчыну “ад сівых гадоў, ад дзядоў” засталіся народныя песні, родныя лес, поле, дзе “гняздо курапатчына” і “мох зязюльчын”, “сіні верас”… Але самы найвялікшы скарб – “галубіная мова матчына”. Пералічаныя вобразы рэальнасці ўвасабляюць Радзіму – Беларусь – Бацькаўшчыну, без якой немагчыма жыццё і лірычнага героя, і самога Барадуліна. У радку “Песні жніўнай смутак удоў…” выразна гучыць аўтабіяграфічны змест.

Дзве апошнія страфы верша гучаць як прысяга вернасці лірычнага героя роднай матчынай мове:

Не згублю яе ў тлуме дарог,
Дзе маторам вясёла грукочацца…

Верш прасякнуты ўдэяй неўміручасці Бацькаўшчыны, духоўнай спадчыны беларускага народа, аснову якой складае бясцэнны скарб – родная мова. Эпітэты, метафары і іншыя вобразныя сродкі мовы верша падпарадкаваны глыбокаму ўвасабленню аўтарскай задумы. Пяшчоту гучання роднай мовы паэт дакладна акрэслівае эпітэтам “галубіная”. Прысягнуўшы роднай спадчыне, лірычны герой просіць блаславення ў роднай зямлі да апошніх дзён жыцця застацца яе “хрэснікам”.