Каб цяплей было...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Цень Волі
I ў пячоры на сцяне
Хацеў акрэсліцца й дрыжэў азябла.
Агонь няволі тлеў у зяпе д'ябла.
Гнеў ласкавеў яшчэ пры Перуне.

Цень Волі
Крылы птушак прымяраў,
Каб асланіць бег часу несупынны.
I горы гора прагіналі спіны.
I хворы змрок паціху паміраў.

Цень Волі
Днеў і запрашаў святло
Даверыць людству
Позірк свой і подзіў.

Дзень Волі
Рос як пасынак стагоддзяў,
Каб на зямлі
Жыццю цяплей было...