Малітва матчына

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гаючыя словы малітвы Матчынай,
Якія Ён шаптаў перад сном,
Ісус паўтараў на крыжы,
Як на няўлоўнай мяжы,
Між чорнай ноччу і белым днём,
Світаннем святое крыві пазначанай.
I ў кожным з нас нерастрачанай спадчынай
Жывуць, ратуючы нашы дні,
Вяртаючы душы да вышыні
Балючыя словы малітвы матчынай.