Пра што думае камень

Яшчэ не ацэнена

Неба кідае думкі не на абразу,
Ды ад жаху згарэць у зямной мітусні
Камянеюць нябесныя думкі адразу,
Перакідваючыся ў камяні.

I, задумаўшыся, не варухнуцца вякамі
Камяні –
Незразуметыя мысляры,
Іх маланкі гарачымі грэюць вякамі,
I напрошваецца туман у сябры.

Ім спакою стае, як лагоднага моху.
Толькі болей іхняй маўклівай радні.

На зямлі, што як падчарка небава,
Могуць
Вольна думаць
Бадай што адны камяні...