Маі Грыбоўскай
Зло злом яшчэ чарнейшым вернецца,
Дабро паўторыцца стокроць.
Душой нябёсам
Кленчыць верніца,
Каб на зямлю зірнуў Гасподзь.
I наплываюць словы хвалямі
Неперапыненай ракі.
За неспатоленымі далямі
Малітву слухаюць вякі.
Жыццё, як макавае зернетца,
Даецца ўсім,
Каб расцвіло.
Гаворыць з Панам Богам
Верніца.
Святло смяецца.
Цьмее зло.