Я выйшаў насустрач чужынцу,
і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
Псальм 150:6
Чужыя ідалы халодныя —
Аж сцюжаю душу скрабе.
Чужыя ідалы галодныя —
Усё ядуць як не ў сябе.
Чужыя ідалы ядвабныя,
Дзе ў вабнасці стаіўся яд.
Чужая ідалы, як вапнаю,
Пабеляць здрадай шэры сад.
На гонях родных
Рунь рунейшая.
Свой страх тужэй ратугу ўе.
Хай у радне,
Таму й раднейшыя
Бываюць ідалы свае..