Не на тушчай...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
                                    Ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда
                                    прыхіліцца з неба...
                                                                  Псальм 84:12

Не на тушчай —
На нашчай зямлі
Так, як асака разучая,
Ісціна —
Парабчанка разутая —
Галаруч нясе вугалі.
Зоркамі вугалі былі,
Ды зрабіліся зоркі
Знічкамі.
Буры
Дрэва жыцця не знішчылі.
Задрамаў туман у быллі.
З вугалёў выдзімаць святло —
Гэта ўмецтва
Зямное й нябеснае.
У міжзор'і
Праўда ў журбе снуе,
Хмарачы небасхілу чало.
Праўда да зямлі прыпадзе,
Бо на хмары не абаперціся,
Ісціне і пра смерці ўсе,
I пра жыцці распавядзе.