Няўжо не ўрымсцяцца беззаконнікі,
якія народ мой ядуць,
быццам хлеб?
Псальм 13:4
Прыхадні разяваюць галодны рот,
Раскашуецца распуста й песта,
Як жытні хлеб,
Усе ядуць мой народ,
А ў дзяжы падыходзіць
Вясёлае цеста.
I з цеста пячэцца трывалы хлеб,
Якому на абрусах вельмавацца.
Снапы малоціць чужацкі цэп.
Хлеб спажывае халодная праца.
Ды чужакоў аднойчы змяце
Вецер цярпення маўклівы,
Бо дужы.
I ўзыдзе
Наш каравай на куце,
Асвеціць нашыя сасмяглыя душы.