Ненавіджу шаноўцаў
марных ідалаў...
Псальм 30:7
Шаноўцы марных ідалаў,
Яны
Шануюць больш сябе
Ды свой дастатак.
I гневу халастыя перуны
Абрынуць любяць
На астатні статак.
На тых,
Што не паспелі дапаўзці,
Каб з ідалавых жалабоў
Напіцца.
У масць лыч да лыча,
Поўсць да паўсці.
Хвалу ўздаюць
Лявіца ды правіца.
Растануць ідалы,
Як тая мга,
I зменяць хваласпеў на момант
Плачы.
I ўжо да новых ідалаў чарга
Цягнуцца будзе,
Быццам хвост сабачы.