Бо ў смерці няма пра Цябе
памятання: у магіле хто
Цябе славіць будзе?
Псальм 6:6
Слаўлю Цябе
I жыву я Табой,
Госпад,
А смерці гэта няміла.
Толькі не можа
Вечны спакой
Даць мне сырая магіла.
Твой неспакой
Не пакіне мяне,
Ён у душы не загіне.
Твой неспакой
Цішыню прыхіне,
Жыціме ў мёртвай даліне.
I дамавіны глухая турма
Страхам душу не стрымае.
Будзе душа мая
Славіць сама
Госпада,
Нават нямая.