Дні чалавечыя — як трава...
Псальм 102:15
А веку таго —
Ад касы да касы,
Таму так спяшаецца раскашавацца
Надзея ў руні на каласы,
Надзея ў рэха на галасы.
Траве застаецца адно —
Хвалявацца.
Травой зарастуць
I разлогі, й лугі.
Адскочыць атава
Спаткацца з касою.
Як восень, пажоўкне
Трава ад тугі.
Успыхнуць зялёнааблочна
Стагі,
Загарыцца расе
Паўтарыцца красою.