Вялічка

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Па велікоднае яечка
Да хроснай маткі ўранні йшоў.
I чуўся светлы спеў званоў.
I мне зайздросціла мястэчка.

З абрабаванага касцёла,
Як з недалёкай даўніны,
Званілі зніклыя званы.
Дзень пачынаўся ясначола.

У Божы свет ішло Вялічка —
Святое свята ўдзячных слез.
Хрыстос ускрос!
Хрыстос ускрос!
Свяціла промнямі крынічка.

У згадках ксцілася Вушача.
Світала з забыцця імша.
Яшчэ дасюль мая душа
Па радасці шчымліва плача...