А тыя, што нас паланілі,
песняў ад нас патрабавалі,
а нашыя прыгнятальнікі —
весялосці...
Псальм 136-3
Заваёўнікам трэба песняў
Ад нас,
Прыгнятальнікам — весялосці.
Толькі песня, яна –
Не вясельны кутас,
Каб дрыжэць у застольнае млосці.
Песня вольная
Вольную мае душу,
Не пяецца ў няволі ніколі.
Прастагнаць заваёўнікам
Можа імшу,
Зачасаць на магіле ім колле.
Весялосць захлынецца ад смеху,
Калі
Прыгнятальнік навек захлынецца.
I ўздыхнецца з палёгкаю
Роднай зямлі —
Аж ад радасці дол скаланецца.