Душа вяртаецца дадому

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Непадуладная нікому,
З захмарнай вераю на ўзноў,
Душа вяртаецца дадому
Да першавоч,
Да першасноў.

Яна й мяне з сабою кліча
Ў сваё чарговае жытло
Адсюль,
Дзе ліха сыталыча
Трымценню рохкаць пачало.

З сабой бярэ,
Каб там ласкава
Дазволіць мне ў зямлю пайсці —
Цягнуцца ў неба каласкамі
Ці слухаць вецер у трысці...